У Магілёўскім абласным драмтэатры адбылася прэм’ера лірычнай камедыі па п’есе савецкага пісьменніка Валянціна Катаева «Пара кахання» ў пастаноўцы рэжысёра Надзеі Новікавай. Паказ прайшоў з аншлагам.
У цэнтры сюжэту — малады хірург Ігар Шаронаў, якому дзеля двухгадовай камандзіроўкі ў Афрыку тэрмінова трэба знайсці жонку. Разам з любімай бабуляй герой адпраўляецца выбіраць нявесту, але хутка разумее: для сапраўднага шлюбу патрэбна не проста вытворчая неабходнасць, а штосьці больш важнае...

Пастаноўка створана ў рамках Міжнароднага супрацоўніцтва з Федэральным праектам «Развіццё культурнага дыялогу» дзяржаўнай праграмы «Развіццё культуры» пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Рускія сезоны» (г. Масква, Расійская Федэрацыя).

Камедыя напоўнена глыбокімі агульначалавечымі сэнсамі. Асобна хочацца адзначыць бліскучую гульню акцёраў. Яны так добра ўжыліся ў ролі, не шкадавалі эмоцый і ярка прадставілі сваё майстэрства на сцене.

.jpg)
Дарэчы, на такой яркай ноце тэатр закрывае свой 138-ы сезон.
Таццяна ПАДЛІПСКАЯ
Фота аўтара