Top.Mail.Ru
93

У Магілёўскай вобласці выявілі парушэнні ў рабоце аўташкол

У Магілёўскай вобласці выявілі парушэнні ў рабоце аўташкол. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.


Па выніках разгляду акта нагляду органы сертыфікацыі прынялі рашэнні аб спыненні дзеянняў сертыфікатаў адпаведнасці на аказанне паслуг па падрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў у трох аўташколах Бабруйска і Магілёва, а таксама ў адной аўташколе Клімавіцкага раёна ў частцы навучання ваджэнню на грузавых аўтамабілях.

Органы сертыфікацыі прыпынілі дзеянне выдадзеных сертыфікатаў у дачыненні да 11 аўташкол да ліквідацыі імі парушэнняў заканадаўства.

Асноўнымі прычынамі прыпынення дзейнасці сталі: неадпаведнасць вучэбных планаў падрыхтоўкі вадзіцеляў; парушэнні ў арганізацыі навучальнага працэсу, звязаныя з неправядзеннем практычных заняткаў і адсутнасцю неабходнага абсталявання для тэарэтычных заняткаў; неналежны стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, у тым ліку аўтадромаў і транспартных сродкаў.

Так, у адной з прыватных аўташкол Магілёва падчас праверкі пракуроры ўстанавілі парушэнні арганізацыі навучальнага працэсу, недахоп абсталявання і неадпаведнасць грамадзянска-прававых дагавораў на аказанне паслуг па падрыхтоўцы вадзіцеляў патрабаванням заканадаўства. Дарэчы, пасля ліквідацыі кіраўніцтвам аўташколы недаглядаў у рабоце дзеянне сертыфіката адноўлена.

Аналагічным чынам пасля прывядзення ў адпаведнасць стану аўтадрома і транспартных сродкаў адноўлена дзеянне сертыфіката прыватнай аўташколы ў Бабруйску.

Пытанні выканання заканадаўства ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху застаюцца на кантролі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю