Top.Mail.Ru
183

У Магілёўскай вобласці не рэкамендуюць браць ваду з некаторых крыніц і купеляў. Якіх менавіта і чаму?

У шасці населеных пунктах Магілёўскай вобласці вада з крыніц і купеляў не адпавядае гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках. Пра гэта БелТА паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.



Па выніках лабараторных даследаванняў, перавышэнне ўтрымання нітратаў выяўлена ў крыніцы і купелі ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна, крыніцы вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна, крыніцы вёскі Лобча Чэрыкаўскага раёна і на вул. Краснапольская ў Чэрыкаве, а таксама ў каптажы крыніцы «Лекарка» ў аграгарадку Гарадзішча Шклоўскага раёна і каптажы на вул. Малая Зарэчная ў Шклове. Акрамя таго, у купелі ў вёсцы Мхінічы Краснапольскага раёна зафіксавана перавышэнне ўтрымання аміяку.

Ва ўсіх названых месцах размешчана інфармацыя аб выніках даследаванняў. Спецыялісты рэкамендуюць устрымацца ад выкарыстання вады з гэтых крыніц да ліквідацыі парушэнняў. 

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых і занальных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю