Top.Mail.Ru

У Мачулішчах мужчына скраў прадукты з чужога дома

Крадзеж адбыўся ў гарадскім пасёлку ў перыяд з 16:00 4 жніўня да 14:00 5 жніўня на вуліцы Купалаўскай. Мужчына разбіў акно і пракраўся ўнутр памяшканняў. З дому ён выкраў прадукты харчавання і спіртныя напіткі, якія належалі гаспадыні. Пра гэта паведамляе «Прысталічча». 



Агульная сума нанесенага ўрону склала 80 рублёў 43 капейкі, расказалі ва УСК па Мінскай вобласці.

Дарэчы, беспрацоўны мясцовы жыхар 1986 г. н. раней быў судзімы за аналагічнае злачынства.

Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 арт. 205 КК РБ (крадзеж, учынены паўторна). Яна прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, папраўчых работ да двух гадоў, арышту або абмежавання волі да чатырох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю