Дапамога ў тэрмін
Пра гэта заявіў начальнік Магілёўскага тэрытарыяльнага аддзела санацыі і банкруцтва Канстанцін Барауля, каментуючы вынікі першага паўгоддзя 2025-га ў арганізацыях рэгіёна.
Як адзначылі ў Мінэканомікі, у студзені — чэрвені ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць камунальных арганізацый, якія патрабуюць аздараўлення, зменшылася на 1,7 %.
Найлепшых паказчыкаў удалося дасягнуць у будаўнічай галіне: колькасць праблемных арганізацый скарацілася больш чым на 10 %. У якасці прыкладу паспяховай работы камунальных будаўнічых прадпрыемстваў адзначаны Глуская ПМК № 249 і Крычаўская ПМК № 264.
— Своечасовае прыняцце мер аздараўлення пазітыўна ўплывае на вынікі дзейнасці арганізацый, якія сутыкнуліся з часовымі цяжкасцямі, — падкрэсліў Канстанцін Барауля.