Top.Mail.Ru
205

У лютым у Беларусі вырасла дапамога па доглядзе пажылога чалавека старэйшага за 80 гадоў або інваліда I групы

З 1 лютага ў Беларусі павялічылася дапамога па доглядзе пажылога чалавека старэйшага за 80 гадоў або інваліда І групы. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Пры доглядзе аднаго непрацаздольнага памер дапамогі склаў 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), што з 1 лютага складае Br496,96. Калі ж ажыццяўляецца догляд двух і больш як двух непрацаздольных, дапамога складзе 120 працэнтаў БПМ, або Br596,35.

У Мінпрацы нагадалі, што для назначэння дапамогі неабходна звярнуцца ў службу «адно акно» мясцовага органа ўлады або ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства асобы, якая мае патрэбу ў доглядзе.

Таксама было адзначана, што ў гэтым выпадку магчыма сумяшчэнне работы з атрыманнем дапамогі. Гэта датычыцца бацькоў, дзяцей, мужа з жонкай і апекуноў (папячыцеляў) інвалідаў I групы або асоб старэйшых за 80 гадоў, калі яны працуюць па працоўнаму дагавору на ўмовах няпоўнага рабочага часу (не больш за палавіну нармальнай працягласці рабочага часу) або зарэгістраваны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, пры гэтым не ажыццяўляючы дзейнасць у сувязі са спыненнем дзейнасці або прыпыненнем сваёй дзейнасці.

Для падачы патрэбны заява, дакумент, што засведчвае асобу, працоўная кніжка заяўніка, медыцынская даведка аб стане здароўя заяўніка, якая пацвярджае адсутнасць псіхіятрычнага і наркалагічнага ўліку, заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб наяўнасці патрэбы ў пастаянным доглядзе.

Дапамога па доглядзе назначаецца з дня падачы заявы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю