Top.Mail.Ru
241

У лясах, на рэках і ў паляўнічых угоддзях. Дзяржінспекцыя за паўгода выявіла больш за 5,2 тыс. парушэнняў

У Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету падвялі вынікі першага паўгоддзя 2025 года на пасяджэнні калегіі. Пра гэта паведамляе БелТА.



У першым паўгоддзі 2025 года праведзена больш як 3,4 тыс. палявых мерапрыемстваў і 11 праверак суб’ектаў гаспадарання, у выніку якіх выяўлена звыш 5,2 тыс. парушэнняў заканадаўства. З іх каля 3,1 тыс. парушэнняў правілаў аматарскага рыбалоўства і правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, больш за 460 парушэнняў правілаў палявання і правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і амаль 1,2 тыс. парушэнняў правілаў лесакарыстання, а таксама амаль 380 іншых парушэнняў.

Акрамя таго, канфіскавана амаль 7,7 тыс. сетак агульнай даўжынёй амаль 280 км і каля 3,5 тыс. іншых забароненых прылад рыбалоўства. У тым ліку канфіскавана больш за 110 адзінак незарэгістраванай агнястрэльнай зброі і звыш 400 іншых забароненых прылад палявання. 

На калегіі абмеркаваны ключавыя пытанні дзейнасці Дзяржінспекцыі, у тым ліку факты сістэмных парушэнняў заканадаўства ў лясной галіне, адзначаных у шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Важнай часткай абмеркавання сталі пытанні выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за справаздачны перыяд. Асобная ўвага ўдзелена арганізацыі работы з кадрамі, у прыватнасці практыцы настаўніцтва для новых супрацоўнікаў. У завяршэнне пасяджэння адбылося ўзнагароджанне шэрагу работнікаў Дзяржаўнай інспекцыі — супрацоўнікам, якія вызначыліся, былі ўручаны граматы ў знак прызнання іх добрасумленнай працы і значнага ўкладу ў дзейнасць ведамства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю