Top.Mail.Ru
240

У Лунінцы ўшануюць Блока і Калінковіча

Даўняя традыцыя -- правядзенне ў палескім гарадку Дзён памяці класіка рускай паэзіі Аляксандра Блока і даследчыка яго жыцця і творчасці, ураджэнца Лунінецкага края Міколы Калінковіча. 


Сёлета свята, XXXIV Літаратурная праграма памяці, пройдзе 1 жніўня. Арганізатар мерапрыемства — Лунінецкі райвыканкам пры ўдзеле Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аляксандр Блок служыў на Палессі ў Першую сусветную вайну — табельшчыкам 13-й інжынернай будаўнічай брыгады Усерасійскага саюза земстваў і гарадоў, якая дыслацыравалася ў раёне пінскіх балот. Служба паэта доўжылася з ліпеня 1916 года да сакавіка 1917 г. Аляксандр Блок пабываў у розных мясцінах — Камень, Пагост-Загародскі, Новы Двор, Парахонск, Чарнова, Колбы, Лапаціна. Засталося нямала сведчанняў знаходжання Блока ў Беларусі. 2 лістапада 1980 года у Лапаціна адкрыў дзверы першы ў Савецкім Саюзе музей Аляксандра Блока. У 1985 годзе журналіст, краязнаўца, пісьменнік Мікола Калінковіч выдаў кнігу «Палескія дні Аляксандра Блока».

У праграме сёлетніх урачыстасцяў — экскурсіі, творчая імпрэза, выстаўка гісторыка-краязнаўчай літаратуры, круглы стол «Гістарычная памяць — фундамент дзяржаўнасці», наведванне аб’ектаў, звязаных з літаратурнай гісторыяй Лунінца і Лунінецкага раёна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю