Top.Mail.Ru

У Лунінцы дзевяцігадовае дзіця на квадрацыкле наехала на сямігадовага веласіпедыста

У Лунінцы дзевяцігадовае дзіця на квадрацыкле наехала на сямігадовага веласіпедыста, паведамілі БелТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.


9 чэрвеня каля 18.45 у Лунінцы адбылося ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзевяцігадовы хлопчык сеў за руль квадрацыкла MOTOLAND і паблізу дома № 14 па вуліцы Андрэя Макаёнка наехаў на сямігадовага веласіпедыста, які ехаў па краі праезнай часткі ў спадарожным напрамку.

У выніку ДТЗ апошні атрымаў траўмы і пасля аказання медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дадому. Праводзіцца праверка.

Устаноўлена, што ключы ад квадрацыкла дзіцяці перадала мама (пакатацца). У дачыненні да маці накладзены штраф у памеры пяці базавых велічынь за перадачу права кіравання асобе, якая не мае такога права. Квадрацыклы дастаўлены на ахоўную стаянку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю