Top.Mail.Ru
231

У Луўры закрыюць доступ у частку памяшканняў з-за крохкасці перакрыццяў

Адміністрацыя Луўра прыняла рашэнне закрыць доступ у частку памяшканняў музея з-за нездавальняючага стану перакрыццяў і рызыкі абвальнення. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на камюніке галоўнага парыжскага музея.


Гаворка ідзе аб адміністрацыйных памяшканнях на другім паверсе паўднёвага крыла сектара «Сюлі», дзе знаходзяцца офісы супрацоўнікаў. «З-за складанай архітэктурнай канструкцыі і праведзеных тут у 1930-я гады структурных і інтэр’ерных работ перакрыцці другога паверха гэтага крыла маюць слабыя месцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Такім чынам, некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў музея павінны будуць пакінуць свае кабінеты на працягу найбліжэйшых трох дзён.

Акрамя таго, будзе зачынена для наведвальнікаў галерэя Кампана, якая знаходзіцца пад офісамі на першым паверсе, прысвечаная вазапісу Старажытнай Грэцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю