Міністэрства сувязі і інфарматызацыі спецыяльна да Дня беларускага пісьменства выпусціла ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Праект быў падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Лідскім раённым выканаўчым камітэтам. Мастак канверта і спецштэмпеля — Вольга Капачова, дызайн — Марыны Крэзы. Ілюстрацыя «Ліда. Дзень беларускага пісьменства» ўключае выяву помніка Францішку Скарыну, Лідскага замка, а таксама эмблему Дня беларускага пісьменства і герб горада.
— Сёння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прадставіла новы маркіраваны канверт з арыгінальнай паштовай маркай. На канверце адлюстраваны ключавыя славутасці горада Ліда, што дазваляе расказаць пра іх 192 краінам свету праз паштовыя каналы. Я лічу, што гэта важнае намаганне па захаванні нашай гісторыі, хоць і невялікае, — расказала Святлана Юркевіч.
У цырымоніі гашэння прынялі ўдзел і зусім юныя беларусы. Хтосьці з іх танцаваў у тэатралізаванай пастаноўцы, нехта разам з ганаровымі гасцямі паставіў штампы, а нехта прыйшоў з бацькамі як глядач. Цікавасць і ўдзел юнага пакалення паказвае, што нягледзячы на стагоддзе лічбавых тэхналогій, чытаць усё роўна любяць, а кніга застаецца для чалавека добрым сябрам.
Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ
Фота аўтара