Будучы калекцыянерам, па афіцыйнае даследаванне мужчына звярнуўся перад папаўненнем свайго збору новым экземплярам, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Гродзенскай вобласці Марыя ЛЕШЫК: «Прадметам даследавання сталі фрагменты грашовага білета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 100 тысяч беларускіх рублёў, узору 2000 года выпуску. Першапачатковае сумненне ў сапраўднасці і цэласнасці банкноты было з-за наяўнасці двух розных серыйных нумароў на кожным з фрагментаў».
Вынікі праведзенай судовай экспертызы паказалі, што прадстаўленыя фрагменты раней складалі адзінае цэлае — грашовы білет Нацыянальнага банка, выраблены прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі гэтага віду. Яго першапачатковы змест быў зменены з-за разрыву на часткі. Што ж датычыцца ключавой неадпаведнасці, то адрозненні ў рэквізітах тлумачацца рэдкім вытворчым бракам. Адхіленні ад тэхналагічнага працэсу пры друку, якія прывялі да з’яўлення розных нумароў на адной купюры, сустракаюцца вельмі рэдка. Менавіта такія «асаблівыя» экземпляры часцяком уяўляюць павышаную цікавасць у калекцыянераў.
Дарэчы, магчымасць праверыць банкноты на платнай аснове, калі ўзнікаюць пытанні наконт іх сапраўднасці, можа любы чалавек — для правядзення адпаведнай экспертызы дастаткова звярнуцца ў ДКСЭ.
Аміна НАЗАРАВА.
Фота: sudexpert.gov.by.