Top.Mail.Ru

У Лідскім раёне гарэў жылы дом: прычынай мог стаць удар маланкі

Удар маланкі мог прывесці да пажару прыватнага дома ў Лідскім раёне, паведамляе БелТА са спасылкай на Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Удар маланкі мог прывесці да пажару ў прыватным жылым доме па 2-м Заводскім завулку ў горадзе Бярозаўка. Паведамленне паступіла ў службу выратавання 27 ліпеня ў 16.20. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС да месца выкліку з-пад даху цаглянага будынка выбіваліся клубы дыму. Як было ўстаноўлена, на момант надзвычайнага здарэння ў доме нікога не было.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, паддашкавае памяшканне і маёмасць у доме.

Прычына НС высвятляецца. «Па адной з версій да ўзгарання магла прывесці праява сіл прыроды — удар маланкі», — удакладнілі ў абласным упраўленні МНС.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю