Top.Mail.Ru

У летніх лагерах Мінскай вобласці за першую змену адпачылі больш за 43 тыс. школьнікаў

У летніх лагерах Мінскай вобласці за першую змену адпачылі больш за 43 тыс. школьнікаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.



У першую змену ў цэнтральным рэгіёне працавала 856 лагераў. У 78 кругласутачных лагерах адпачывалі крыху больш за 5,8 тыс. дзяцей, у 584 дзённых — звыш 31 тыс.

«У дзіцячых лагерах за першую змену праведзена больш за 1,5 тыс. мерапрыемстваў — спартыўных, культурных, патрыятычных. Асаблівая ўвага надаецца дзецям-інвалідам і выхаванцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. За першую змену прайшлі аздараўленне 929 такіх хлопцаў і дзяўчат з Мінскай вобласці», — сказалі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю