Top.Mail.Ru
306

У Лагойскім раёне заўважылі экзатычных павукоў

Ці небяспечныя яны для чалавека?

На мінулым тыдні ў вёсцы Сілічы — гэта тая, якая знаходзіцца каля знакамітага гарналыжнага курорта, — быў заўважаны незвычайны для нашых шырот павук. Увагу прыцягнула яго яркая і незвычайная афарбоўка. Аказалася, што гэта быў павук-аса, або Аргіопа Бруніха. Гэта насякомае для нашых краёў такое ж экзатычнае, як і багамолы. Праўда, апошнія ўжо перасталі быць рэдкасцю ў Беларусі...

Дзе жыве

Паведамляецца, што падобных павучкоў бачылі ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. Цяпер у гэтым спісе і Міншчына. І хоць павук прывык жыць у стэпах і пустынях, Аргіопа Бруніха можна сустрэць у Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропе, у Крыме, на Каўказе, у Казахстане, Малой і Сярэдняй Азіі, Кітаі, Карэі, Індыі і Японіі, а цяпер яшчэ і ў нас.

Ці небяспечны павук для чалавека?

Гэты павук нездарма празваны асой. Усё таму, што яго ўкус з’яўляецца даволі балючым, як у асы. Але панікаваць не варта. У большасці выпадкаў павуковы яд смяротнай небяспекі для чалавека не ўяўляе.

Гэты павук аддае перавагу лугам, абочынам дарог, лясным узлескам і іншым адкрытым сонечным участкам, імкнецца да ксерафільнай расліннасці. Селіцца на хмызняках і травяністых раслінах.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота з адкрытых крыніц

Чытайце таксама: Міліцыя вярнула жыхарцы Лагойскага раёна любімых казу і казляня

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю