Пра гэта заявіў старшыня камісіі Мінгарсавета па самакіраванні і правапарадку Вячаслаў Кузняцоў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
— Мы бачым, што ў горадзе жывуць неабыякавыя людзі, якія хочуць зрабіць свой двор, свой мікрараён больш утульным і прыгожым. І вось яны выходзяць з ініцыятывай, а ўлада гатова ўкласці частку сродкаў для рэалізацыі, — падкрэсліў Вячаслаў Кузняцоў.
Таксама ён адзначыў, што летась у восеньскі перыяд паступіла амаль паўсотні ініцыятыў. У іх ліку велапаркоўкі, дзіцячыя пляцоўкі, малыя архітэктурныя формы, мемарыяльныя знакі, помнікі і інш.

Падаць праект грамадзянскай ініцыятывы можна да 1 лістапада. Узоры неабходных дакументаў размешчаны на сайце Мінгарсавета.