Top.Mail.Ru

У Куньміне прайшоў Форум супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях»

Знакавая падзея для «Звязды».

Сёння ў Куньміне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Юньнань, прайшоў Форум супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях»-2025. Ён быў сумесна арганізаваны нашым даўнім инфармацыйным парнёрам — газетай «Жэньмінь жыбаа», а таксама камітэтам КПК правінцыі Юньнань і народным урадам правінцыі Юньнань.

Больш за 200 замежных прадстаўнікоў 165 СМІ, сярод якіх і Выдавецкі дом «Звязда», і іншых устаноў з 87 краін, міжнародных і рэгіянальных арганізацый прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Сёлета Форум прайшоў пад назвай «Сумесная адказнасць СМІ ў прасоўванні ўзаемнага навучання паміж цывілізацыямі».

Яго ўдзельнікі адзначылі, што з таго часу, як старшыня КНР Сі Цзіньпін вылучыў ініцыятыву сумеснага будаўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях» у 2013 годзе, яна прынесла плённыя вынікі, стала шырока падтрымліваемым міжнародным грамадскім дабром і платформай для міжнароднага супрацоўніцтва. Нядаўна старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы ў фармаце «ШАС плюс» у Цяньцзіні выступіў з ініцыятывай па глабальным кіраванні, падзяліўшыся кітайскай мудрасцю і прапанаваўшы кітайскае рашэнне для пабудовы больш справядлівай і раўнапраўнай сістэмы глабальнага кіравання. Гэтая ініцыятыва таксама адкрыла новыя, шырэйшыя магчымасці для высакаякаснага сучаснага будаўніцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху».

На думку ўдзельнікаў Форума, сродкі масавай інфармацыі ўсіх краін павінны і надалей паглыбляць супрацоўніцтва, прасоўваць і развіваць дух Шаўковага шляху, а таксама актыўна распаўсюджваць канцэпцыю цывілізацыі, заснаванай на роўнасці, узаемным навучанні, дыялогу і інклюзіўнасці. СМІ варта актыўна ўдзельнічаць і прасоўваць узаемнае навучанне паміж цывілізацыямі.

У рамках мерапрыемства апроч асноўнага форуму і некалькі падфорумаў, уключаючы Дыялог па супрацоўніцтве СМІ «Адзін пояс, адзін шлях», таксама была ўручана Другая прэмія «Шаўковы шлях» па міжнародных камунікацыях і семінар па супрацоўніцтве СМІ паміж АСЕАН і Кітаем, Японіяй і Рэспублікай Карэя (10+3).

Як вядома, Форум супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях» быў стовраны ў 2014 годзе. Звыш 1000 прадстаўнікоў замежных СМІ з больш за 100 краін і рэгіёнаў, а таксама міжнародных і рэгіянальных арганізацый бралі ўдзел у Форуме, каб аб’яднаць свае намаганні для садзейнічання якаснаму развіццю сумеснага будаўніцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху».

Сёлетні Форум стаў насамрэч знакавым — 10 гадоў таму, менавіта на Форуме супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях» быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве «Звязды» з газетай «Жэньмінь жыбаа». Гэта стала імпульсам да пашырэння нашага ўзаемадзеяння. На інтэрнэт-партале zviazda.by щ кастрычніку 2015 года быў запушчаны ўнікальны глабальны праект «Весткі з Кітая», кантэнт якога пераважна фарміруецца матэрыяламі ўплывовых кітайскіх выданняў і інфармагенцтваў, у першую чаргу — «Жэньмінь жыбаа». У верасні 2016-га на партале russian.people.com.cn з’явіўся тэматычны банэр «Вести из Беларуси. ЗВЯЗДА». Гэтыя гады сталі для нас часам умацавання і нарошчвання супрацоўніцтва, плённай работы на карысць нашых краін і народаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю