Top.Mail.Ru
373

У крамах Магілёўскай вобласці прадавалі пратэрміноўку і завышалі цану ў 3,3 раза

Камітэт дзяржкантролю (КДК) праверыў гандлёвыя аб’екты ў пяці раёнах Магілёўскай вобласці і выявіў факты рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў і завышэння цэн. Пра гэта паведамілі БелТА ў КДК.


Спецыялісты КДК Магілёўскай вобласці вывучылі сітуацыю ў 13 крамах Магілёва, Глускага, Крычаўскага, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў і ўстанавілі парушэнні. У дзевяці крамах прадавалі тавары са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці. Прадукцыя знятая з рэалізацыі.

Акрамя таго, у двух прыватных гандлёвых аб’ектах на рынку Магілёва спынены факты завышэння цэн на садавіну і гародніну. Гандлёвыя надбаўкі на шэраг тавараў былі завышаны ў 3,3 раза. Па патрабаванні КДК цэны прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам.

Таксама ўстаноўлены факты рэалізацыі больш за 360 адзінак адзення (курткі, світары, спартыўная вопратка) без наяўнасці цэннікаў і прадстаўлення пакупнікам неабходнай інфармацыі аб тавары (вытворцы, памеры вырабу, складзе сыравіны), невыканання пералікаў тавараў, абавязковых да наяўнасці ў продажы (у шасці правераных аб’ектах гандлю).

Па выдадзеных рэкамендацыях і прадпісаннях парушальнікамі неадкладна прыняты меры рэагавання. У дачыненні да трох суб’ектаў гандлю распачаты адміністрацыйны працэс.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю