Top.Mail.Ru
238

У краіне зменшылася колькасць беспрытульных катоў і сабак

Каты, сабакі і іншыя хатнія гадаванцы становяцца адданымі спадарожнікамі і сапраўднымі сябрамі як толькі трапляюць у сям’ю, дзе пра іх клапоцяцца. Аддаючы спаўна сваю ласку і любоў гаспадарам, яны заслугоўваюць быць абароненымі. І насамрэч менавіта ад чалавека і яго адказнасці залежыць, якой будзе якасць жыцця братоў нашых меншых, ці не застануцца яны ўзімку на вуліцы, ці не змерзнуць...



Сусветны дзень абароны жывёл, які адзначаецца 4 кастрычніка, — нагода звярнуць увагу на тых, хто асабліва мае патрэбу ў нашай дапамозе. Штогод тысячы сабак і катоў аказваюцца на вуліцы, пазбаўленыя ежы і цяпла. Многія з іх, некалі любімыя хатнія жывёлы, не могуць адаптавацца да жыцця без чалавека, таму гінуць.

1.jpg

Ахова жывёл павінна быць у прыярытэце

Гаспадары павінны адчуваць адказнасць, якую яны бяруць на сябе, калі прымаюць рашэнне прытуліць ката або сабаку, нагадала старшы выкладчык кафедры ўнутраных незаразных хвароб установы адукацыі «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» Ганна СЕЛІВАШКА: «Большасць з іх аказваюцца на вуліцы таму, што гаспадарам надакучыла новая цацка. Заводзячы жывёл для забавы, некаторыя забываюць, што пра іх трэба клапаціцца. У выніку гадаванцы, якія аказаліся на вуліцы, або гінуць, таму што не прыстасаваныя да жыцця ў такіх умовах, або папаўняюць шэрагі бяздомных жывёл».

Такія выпадкі, на жаль, не рэдкія, таму, па словах спецыяліста, неабходна з ранніх гадоў выхоўваць у дзецях маральнае, гуманнае стаўленне да жывёл. Галоўным выхаваўчым фактарам з’яўляецца прыклад бацькоў і іншых дарослых, навакольных дзіцяці. У цывілізаваным грамадстве, сярод якога мы знаходзімся, жорсткасць у адносінах да жывёл увогуле недапушчальна.

Што датычыцца інфармавання грамадзян у галіне абыходжання з жывёламі, гэтым займаюцца органы дзяржаўнага кіравання, установы адукацыі, грамадскія аб’яднанні, нават валанцёрскія арганізацыі маюць права ажыццяўляць інфармаванне насельніцтва аб нарматыўных прававых актах або правілах, якія рэгламентуюць утрыманне жывёл.

1.jpg

Сітуацыя паляпшаецца

З першага студзеня гэтага года ў краіне ўступіў у сілу Закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». У прыватнасці, дакументам прадугледжваецца ўстанаўленне агульных правілаў абыходжання з жывёламі, надзяленне ўрада паўнамоцтвамі па вызначэнні пераліку жывёл-кампаньёнаў, якія падлягаюць рэгістрацыі, і парадку іх утрымання ў хатніх умовах; замацаванне павышаных патрабаванняў да ўтрымання небяспечных сабак, забарона на наведванне з жывёламі-кампаньёнамі (акрамя сабак-павадыроў) прадуктовых магазінаў, арганізацый аховы здароўя і адукацыі, аб’ектаў культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаванняў; абмежаванне продажу жывёл непаўналетнім асобам і не толькі. Устаноўлены таксама механізм часовага абмежавання права ўласнасці на жывёлу і яе канфіскацыі за парушэнне ўладальнікам умоў абыходжання з жывёлай, што пацягнула прычыненне шкоды здароўю грамадзян, жывёл або маёмасці. 

За дзесяць месяцаў у параўнанні з папярэднімі гадамі павялічылася колькасць пунктаў часовага ўтрымання жывёл. Аб гэтым расказала намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі МЖКГ Надзея СЯЎРУК. «Разам з тым практычна ў два разы зменшылася колькасць жывёл, якіх неабходна адлавіць, — рассказала спецыяліст. — Гэтыя даныя сведчаць, што колькасць беспрытульных жывёл у краіне паступова скарачаецца».

Аксана ДАВЫДЗЕНКА, старшыня Асацыяцыі зоаабарончых арганізацый, дадала, што адлоў жывёл — гэта вымушаная мера: «Мы заўсёды задаём грамадзянам адно і тое ж пытанне: чыіх жывёл ловіць адлоў?» Калі ласка, не выкідвайце сваіх гадаванцаў, не дапускайце іх бескантрольнага размнажэння і не адпускайце на самавыгул!

1.jpg

Дарэчы

У краіне набірае папулярнасць утрыманне дзікіх жывёл у хатніх умовах. Аднак існуе ўстаноўлены пералік відаў, якіх забаронена трымаць у кватэрах. Для астатніх дзікіх жывёл прадугледжаны спецыяльныя патрабаванні, якія варта ўлічваць.

Яна ВАЛАСАЧ
Фота Лізаветы ГОЛАД


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю