Top.Mail.Ru
334

У кнігарнях «Белкнігі» з’явіўся «Родны край»

ААТ «Белкніга» у сваіх кнігарнях па ўсёй краіне распаўсюджвае выпуск адрыўнога календара «Родны край» на 2026 год. Па традыцыі выданне, якое будзе суправаджаць беларусаў кожны дзень на працягу года, адкрываецца Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь.



На старонках выдання змешчаны цікавыя артыкулы пра нашу краіну, лаканічныя матэрыялы, якія маюць несумненную карысць у паўсядзённым жыцці. Значнае месца адведзена роднай мове, традыцыйным народным абрадам. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінасавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.  

У «Родным краі» пададзены і астранамічныя звесткі. Можна даведацца кожны дзень пра час усходу і захаду Сонца па паясным часе, даўжыню дня для Мінска. Адзначаюцца дні асноўных фаз Месяца: маладзік, першая квадра, поўня, апошняя квадра. 
Адным словам, адрыўны каляндар «Родны край», выдадзены накладам 4000 экзэмпляраў, можа стаць добрым пераднавагоднім падарункам для вашых родных і блізкіх. 

Мікола Берлеж

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю