Top.Mail.Ru

У кітайскай правінцыі Сычуань запусцілі праграму выпуску пажыццёвых турыстычных абанементаў

Улады Гардзэ-Тыбецкай аўтаномнай акругі (Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай) абвясцілі аб запуску праграмы па выпуску мільёна пажыццёвых абанементаў на наведванне турыстычных славутасцяў. Адметна, што гэтая палітыка з’яўляецца першай у сваім родзе ў Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Абанемент коштам 318 юаняў дае права неабмежаванага наведвання 14 турыстычных аб’ектаў катэгорыі 4A і вышэй, уключаючы ледніковы лесапарк Хайлагоў, маляўнічы раён Даачэн-Ядзін і высакагорнае возера Мугэца. У 2026 годзе плануецца рэалізаваць увесь аб’ём у 1 млн абанементаў. Рашэнне аб прадаўжэнні продажаў у наступныя гады будзе прынята па выніках ацэнкі эфектыўнасці праграмы.

Па даных мясцовага ўпраўлення па справах культуры і турызму, у мінулым годзе Гардзе-Тыбецкая аўтаномная акруга прыняла каля 260 тысяч замежных турыстаў, большасць з якіх прыбылі з краін Паўднёва-Усходняй Азіі, уключаючы Сінгапур, Тайланд і Малайзію. Улады акругі заяўляюць аб намеры развіваць рэгіён як міжнародны напрамак экалагічнага і культурнага турызму.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю