Top.Mail.Ru

У кітайскай правінцыі Гуйчжоу актыўна развіваюць высокаэфектыўную горную сельскую гаспадарку


У правінцыі Гуйчжоу (Паўднёва-Заходні Кітай), абапіраючыся на прыродныя рэсурсы горнага рэльефу і спрыяльны клімат, актыўна развіваюць сучасную высокаэфектыўную горную сельскую гаспадарку. У першым квартале 2026 года дабаўленая вартасць першаснага сектара правінцыі склала амаль 50 млрд юаняў (рост на 5,1% у гадавым выражэнні), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Унікальныя прадукты з асаблівым характарам

Не надта перспектыўны на першы погляд бурэінскі агрэст пасля перапрацоўкі становіцца сыравінай для сокаў, таблетак, джэмаў і іншай прадукцыі агульным коштам звыш 10 млрд юаняў. Плошча яго пасадак у Гуйчжоу перавысіла 100 тыс. га. На долю рэгіёна прыпадае больш за 90% нацыянальных паказчыкаў па плошчы пасадак, аб’ёмах вытворчасці і разнастайнасці прадукцыі.

У павеце Пуань чайныя кусты пакрываюць схілы гор, прыцягваючы мноства турыстаў. Тут было выяўлена скамянелае насенне чаю ўзростам 1,64 млн гадоў, а таксама захавалася больш за 20 тысяч дзікіх чайных раслін. Багатая гісторыя ў спалучэнні са спрыяльнай экалогіяй сталі асновай брэнда «экалагічна чыстага і аўтэнтычнага чаю». У 2025 годзе сукупны кошт чайнай галіны Пуаня дасягнуў 1,92 млрд юаняў, забяспечыўшы стабільны даход для больш чым 80 тыс. фермерскіх гаспадарак.

Гуйчжоу ператварае спецыялізаваную сельскагаспадарчую прадукцыю ў «паслоў» мясцовай культуры, народных рамёстваў і традыцыйных ведаў. У мінулым годзе кошт вытворчасці сельскагаспадарчых галін з асаблівымі канкурэнтнымі перавагамі вырас прыкладна на 4%.

Тэхналогіі павялічваюць якасць і эфектыўнасць

У мікрабіялагічнай лабараторыі горада Кайлі навукоўцы культывуюць унікальныя штамы для вытворчасці знакамітай гуйчжоўскай кіслай падліўкі. Дзякуючы ўкараненню новых сартоў ураджайнасць мясцовых таматаў — галоўнай сыравіны для падліўкі — вырасла з 400 да 3000 кг на 0,067 га. Акрамя таго, цалкам аўтаматызаваная лінія скараціла цыкл ферментацыі кайлійскай кіслай падліўкі з аднаго года да 30 дзён. Сёння штогадовы аб’ём вытворчасці гуйчжоўскай кіслай падліўкі перавышае 8 млрд юаняў.

У падтрымку горнай сельскай гаспадаркі ў правінцыі створаны 13 нацыянальных сучасных аграрных прамысловых паркаў і 10 кластараў прыярытэтных галін. У пачатку 2026 года спецыялісты прэзентавалі 60 вядучых сартоў сельскагаспадарчых культур і 66 перадавых тэхналогій.

Стандарты як перадумова развіцця

Павет Мацзян заняў вядучыя пазіцыі на рынку буякоў дзякуючы стандартызацыі: 70% ураджаю перапрацоўваецца, 30% рэалізуецца свежым. У мінулым годзе сукупны кошт вытворчасці буякоў перавысіў 850 млн юаняў.

Прытрымліваючыся прынцыпу «стандарты перш за ўсё», Гуйчжоу дынамічна абнаўляе сістэму стандартаў сучаснай высокаэфектыўнай горнай сельскай гаспадаркі — у рэгіёне распрацавана 683 правінцыйныя галіновыя стандарты. У правінцыі сфарміравана 14 нацыянальных аграрных брэндаў, уключаючы лекавую расліну гастрадыя высокая з Дафана і чай Маацзянь з Дуюня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю