Top.Mail.Ru
262

У Кітаі здзейснілі прарыў у галіне інтэрфейсу «мозг — камп’ютар»

Кітайскія вучоныя дабіліся поспехаў у распрацоўках, звязаных з інтэрфейсам «мозг-камп'ютар». Пра гэта паведамляе АНТ.



Паводле наяўнай інфармацыі, у Кітаі пацыент, цалкам пазбаўлены ўсіх чатырох канечнасцяў змог гуляць у камп'ютраныя гульні, кіруючы прыладай пры дапамозе думак. Гэта стала магчыма дзякуючы новаму мазгавому імплантату.

Паведамляецца, што чып памерам з манету быў устаноўлены ў мозг пацыента паўтара месяца таму. Прылада была створана кітайскай кампаніяй StairMed, а аперацыю правялі ў Шанхайскай бальніцы Хуашань.

Адзначаецца, што гэта першае ў Кітаі і другое ў свеце паспяховае прымяненне чыпа па стварэнні інтэрфейсу «мозг-камп'ютар». Чакаецца, што гэтыя чыпы дазволяць людзям з абмежаванымі магчымасцямі весці больш актыўнае жыццё, кіруючы інваліднымі каляскамі, пратэзамі, робатамі і іншымі гаджэтамі. 

Як заяўляюць у кампаніі StairMed, у 2028 годзе ўжо плануецца пачаць іх масавы продаж.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю