Рост за год — 25 працэнтаў.
Па выніках мінулага года ў Кітаі было створана 41,06 зэтабайта даных, што на 25 працэнтаў больш у параўнанні з 2023 годам, паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення даных КНР Лю Лехун, перадае «Сіньхуа».
Паводле афіцыйных звестак, у 2024 годзе на асноўныя галіны лічбавай эканомікі прыпала прыкладна 10 працэнтаў. ВУП Кітая, што дазваляе казаць аб лічбавай эканоміцы як аб адной з асноўных апор эканамічнага росту краіны.
«Каб паскорыць развіццё лічбавага Кітая, вельмі важна выкарыстоўваць беспрэцэдэнтныя магчымасці, якія адкрываюцца дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту (ШІ)», — адзначыў Лю Лехун. Ён выказаў гатоўнасць да далейшага прасоўвання рэформы рыначнага размеркавання асноўных элементаў даных і рэалізацыі канцэпцыі «ШІ плюс».
Сектар лічбавай эканомікі Кітая ў 2024 годзе забяспечыў аперацыйны даход у 35 трлн. юаняў з прыростам на 5,5 працэнта ў гадавым вылічэнні, пры гэтым агульны прыбытак склаў 2,7 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 3,5 працэнта.