З ростам папулярнасці зімовых відаў спорту ў Кітаі свайго піка дасягнуў і сезон продажаў гарналыжных касцюмаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле справаздачы платформы электроннай камерцыі Tmall, на працягу спажывецкага сезона ў канцы года продажы гарналыжных гарнітураў выраслі больш за на 50 працэнтаў. Пры гэтым сярод моладзі набіраюць папулярнасць яркія гарналыжныя касцюмы.
Раней на кітайскім рынку гарналыжных касцюмаў пераважалі замежныя брэнды. Цэны на іх былі перавышалі 1000 юаняў, а на некаторыя тавары высокага класа — больш за 10 тысяч юаняў.
Пасля паспяховай заяўкі Пекіна на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў у краіне паскорылася будаўніцтва гарналыжных аб’ектаў, таму колькасць аматараў зімовых відаў спорту імкліва ўзрасла. Як заявіў віцэ-старшыня Пекінскай асацыяцыі лыжнага спорту У Бінь, «лыжны спорт ператварыўся з нішавай забавы ў масавы спажывецкі рынак». У адпаведнасці з гэтай тэндэнцыяй на рынку назіраецца вялікі попыт на лыжны рыштунак.
У ходзе навагодніх мерапрыемстваў на платформе Tmall, абарот кітайскага брэнда ISEE MIGGA вырас больш як на 500 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Гарнітуры awka 3L разыходзіліся ў колькасці больш за 2000 штук за адзін дзень. Сярод 10 найлепшых брэндаў па продажах гарналыжных касцюмаў на Tmall было 7 кітайскіх кампаній.
«Кітайскія брэнды будуць ствараць фасоны гарналыжных касцюмаў, якія будуць больш адпавядаць эстэтычным перавагам кітайскіх спажыўцоў. Цяпер сярод лыжнікаў у нашай краіне пераважаюць моладзь і людзі сярэдняга ўзроўню, што адкрывае шырокія магчымасці для развіцця айчынных брэндаў», — адзначыў У Бінь.
У «Даследчай справаздачы аб развіцці снежна-лядовай індустрыі Кітая» за 2023 год адзначалася, што сярод насельніцтва, якое займаецца лыжным спортам, больш за 70 працэнтаў складаюць навічкі, якія хочуць проста паспрабаваць гэтыя віды спорту, яны ўстаюць на лыжы не больш за тры разы ў жыцці. Каля 20 працэнтаў насельніцтва з’яўляюцца аматарамі і часта займаюцца лыжным спортам, але толькі 10 працэнтаў — прафесіяналы.
У Бінь, разважаючы аб будучыні індустрыі гарналыжных касцюмаў, адзначыў, што ключом да поспеху з’яўляецца прыцягненне новых людзей, якія стануць актыўнымі аматарамі спорту. Гэта дапаможа стварыць спрыяльнае асяроддзе для развіцця ўсіх аспектаў лыжнага спорту, у тым ліку вытворчасці касцюмаў.