У апошні час у Кітаі адзначаецца павышэнне цікавасці да дэкаратыўных птушак, перш за ўсё да папугаяў. На гэтым фоне фарміруюцца новыя спажывецкія фарматы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На Цэнтральнай вуліцы горада Харбіна (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай) папулярнасць атрымала кавярня, дзе можна не толькі выпіць кавы і пагутарыць з сябрамі, але і паглядзець на папугаяў, а таксама атрымаць бясплатныя парады па доглядзе за імі.
Рост попыту садзейнічае развіццю сферы развядзення папугаяў. Па словах Цянь Чуньюя, кіраўніка гаспадаркі ў павеце Міншуй правінцыі Хэйлунцзян, гадавы даход яго прадпрыемства складае каля 4 мільёнаў юаняў. Сярод кліентаў — заалагічныя магазіны, тэматычныя «птушыныя кавярні», прыватныя аматары і анлайн-пакупнікі. Пастаўкі ажыццяўляюцца ў розныя рэгіёны краіны. Сёлета за дзесяць месяцаў года ў Хэйлунцзяне зарэгістравалі 17 новых кампаній, якія займаюцца развядзеннем папугаяў.