Top.Mail.Ru

У Кітаі набірае папулярнасць прыбярэжны турызм

Раскрыццё патэнцыялу «сіняй эканомікі».



Наведванне марскога ўзбярэжжа стала прыярытэтам для многіх турыстаў, якія прыязджалі ў Кітай гэтым летам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн«

mrr2.jpg

У КНР адзначаецца развіццё прыбярэжнага турызму: калі раней ён абмяжоўваўся толькі аглядам славутасцяў і выратаваннем ад спякоты, то цяпер турысты выбіраюць больш разнастайны адпачынак. Гэта садзейнічае раскрыццю патэнцыялу «сіняй эканомікі» і стымулюе спажыванне ў сферы культуры і турызму. 

Горад Цындаа ў правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай) мае ўнікальныя прыродныя рэсурсы для прыбярэжнага турызму. У апошнія гады горад аддае вялікую ўвагу папулярным кірункам марскога турызму, развіваючы марскія культурныя і турыстычныя рэсурсы, ствараючы новыя прапановы і паслугі.

У жніўні Цындаа ператвараецца ў цэнтр марскіх забаў. У рамках комплекснай праграмы, якая ўключае міжнародную ветразевую рэгату «Кубак Далёкага Усходу — 2025», марскі фестываль святла і ценю, карнавал анімацыі і гульняў, іншыя падзеі. Турыстам прапанаваны водныя забавы, ветразевыя спаборніцтвы, начныя шоу, адукацыйныя марскія туры, музычныя мерапрыемствы і гастранамічны шопінг, што дорыць ім незабыўныя вопыт і ўражанні.

Паводле даных Упраўлення па справах культуры і турызму Цындаа, з пачатку года Сумесны аператар марскога турызму Цындаа прыняў звыш 2,6 млн наведвальнікаў, што перавысіла паказчык усяго мінулага года і амаль на 80 больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га.

Ляньюньган у правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) таксама багаты на турыстычныя рэсурсы. Горад усебакова прасоўвае абнаўленне марскога турызму, распрацоўваючы спецыялізаваныя рыбалоўна-турыстычныя прадукты і ствараючы марскія турыстычныя прадстаўленні. У мінулым месяцы турыстычныя аб’екты класа А і іншыя кантраляваныя месцы Ляньюньгана прынялі 6,89 млн наведвальнікаў, што на 24 % больш, чым у ліпені 2024 года.

Горад Цыньхуандаа ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай), знакаміты прыморскі курорт, вывеў летні вячэрні адпачынак далёка за рамкі традыцыйных шашлыкоў і піва. Цыньхуандаа стварыў фенаменальны прадукт «супольнасць Aranya», ператварыўшы турыстычны курортны комплекс у брэнд ладу жыцця. У мінулым годзе Aranya правяла больш за 2 тысячы розных мерапрыемстваў, прыняла 3,38 млн наведвальнікаў з агульным даходам 2,2 млрд юаняў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю