У шанхайскім парку «Гуцунь» з 15 сакавіка па 15 красавіка праходзіць 15-ты фестываль сакуры, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У парку на плошчы больш за 1600 му (106,7 га) расце больш за 16 тысяч дрэў сакуры 120 розных відаў. Гэта самыя маштабныя пасадкі сакуры ў Шанхаі. У час фестывалю запланавана 12 тэматычных і 4 дадатковыя мерапрыемствы, сярод якіх начное любаванне красаваннем сакуры.
У горадзе Усі, што ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), таксама сезон сакуры. Кожны год з сакавіка па красавік у маляўнічым парку Юаньтоўчжу, які размешчаны на беразе возера Тайху, распускаюцца аблокі далікатных ружовых кветак. Масівы квітнеючых дрэў гарманічна дапаўняюць мігатлівую роўнядзь возера, ствараючы непаўторны вясновы пейзаж.
Парк Юаньтоўчжу прызнаны лепшым месцам для любавання сакурай ва Усі. Тут на плошчы звыш 650 тысяч кв. метраў высаджана больш за 30 тысяч дрэў. Дзякуючы спалучэнню ранніх, сярэдніх і позніх сартоў перыяд цвіцення доўжыцца значна даўжэй, дазваляючы наведвальнікам атрымліваць асалоду ад прыгажосці квітнеючай сакуры працяглы час.