Top.Mail.Ru
69

У КДК ацанілі маштабы неабгрунтаванага пасрэдніцтва

амітэт дзяржаўнага кантролю ўзбудзіў 71 крымінальную справу па фактах неабгрунтаванага пасрэдніцтва за 2025 год. Аб гэтым старшыня КДК Васіль Герасімаў расказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Фактаў шмат. У мінулым годзе мы рапспачалі 71 крымінальную справу. Мы накіравалі ў іншыя праваахоўныя органы звыш 1,2 тыс. паведамленняў аб неабгрунтаваным пасрэдніцтве. Але гэта вяршыня айсберга», — адзначыў Васіль Герасімаў.

Паводле яго слоў, неабгрунтаванае пасрэдніцтва характэрна для розных сфер. Яно ёсць і ў прамысловасці, і ў сельскай гаспадарцы, і ў энергетыцы, медыцыне. Іншымі словамі, усюды, дзе круцяцца вялікія грошы. Часам гэта звязана і з карупцыйным складнікам.

«У кожным канкрэтным выпадку мы разбіраемся. Ёсць выпадкі, калі аб’ектыўна неабходны пасрэднік. Ёсць выпадкі, калі вытворца гандлюе толькі праз дылераў, напрыклад. І гэта таксама своеасаблівы пасрэднік. Але яскравых прыкладаў больш чым дастаткова», — падкрэсліў кіраўнік КДК.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка сабраў нараду аб мерах па выключэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасрэдніцтва. Як ён адзначыў, паводле даных праваахоўных і кантралюючых органаў, штогод выяўляецца нямала правапарушэнняў і злоўжыванняў, у тым ліку злачынных, з боку пасрэдніцкіх структур у самых розных сферах.

«Трэба правесці дакладную рысу, якая аддзяляе абгрунтаванае пасрэдніцтва ад неабгрунтаванага, — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. — У дзяржаве ніхто не супраць разумнага пасрэдніка там, дзе гэта аб’ектыўна патрэбна. Але гэта застанецца ў нас невялікая колькасць напрамкаў, якія будуць пад кантролем ці то губернатараў, ці то міністраў і прэм’ер-міністра».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю