Top.Mail.Ru
135

У Казані адбылася прэзентацыя нізкападлогавага тралейбуса «Гараджанін» на базе кузава МАЗ 303Т

Мадэль з’яўляецца прыкладам цеснай прамысловай кааперацыі: кузаў — беларускі, а ўсё электрычнае «начынне» і фінальная зборка — расійскія. Гэта гарантуе даступнасць запчастак і спрашчае сэрвіснае абслугоўванне, акцэнтавалі ўвагу ў прэс-службе Мінскага аўтазавода. 


На мерапрыемстве прысутнічалі мэр Казані Ільсур Метшын, генеральны дырэктар Уральскага турбіннага завода Дзяніс Рассаднікаў, намеснік дырэктара па маркетынгу Мінскага аўтазавода Аксана Міхеева, гендырэктар «Метраэлектратранс» Айдар Абдулхакаў.


Бакі абмеркавалі перспектывы паставак тралейбусаў з аўтаномным ходам і аўтобусаў МАЗ. Кіраўніцтва горада праявіла асаблівую цікавасць да тэхнікі на базе трэцяга пакалення.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю