У Калумбіі пры крушэнні самалёта загінулі 15 чалавек, паведамляе БелТА.
Паводле інфармацыі тэлеканала Noticias Caracol, самалёт авіякампаніі Satena, які ляцеў з горада Кукута ў Аканью, знік з радараў у сераду. Пошукавая аперацыя ў раёне Кататумба ўскладнялася цяжкадаступным рэльефам мясцовасці і дрэнным надвор’ем. Выратавальныя службы выявілі месца падзення самалёта, на борце якога былі 15 чалавек — 13 пасажыраў і 2 члены экіпажа, ніхто не выжыў.
Паводле наяўных звестак, сярод загінулых — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Калумбіі Дыяген Кінтэра, кандыдат у дэпутаты Карлас Сальседа. Таксама на борце знаходзіліся былы член муніцыпальнага савета горада Аканья Хуан Давід Пачэка з жонкай.