Кандыдат у прэзідэнты Калумбіі, сенатар Мігель Урыбэ Турбай, якому стрэлілі ў галаву падчас мітынгу 8 чэрвеня, памёр у бальніцы. Пра гэта паведамляе БелТА.
Кандыдат у прэзідэнты Калумбіі, сенатар Мігель Урыбэ Турбай, якому стрэлілі ў галаву падчас мітынгу 8 чэрвеня, памёр у бальніцы. Пра гэта паведамляе БелТА.
Урыбэ Турбай перанёс некалькі аперацый пасля нападу, аднак выратаваць яго не ўдалося. 39-гадовы сенатар памёр раніцай 11 жніўня пасля двух месяцаў, праведзеных у рэанімацыі.
Замах на Урыбэ Турбая адбыўся ў сталіцы Калумбіі падчас яго ўдзелу ў перадвыбарным мерапрыемстве 8 чэрвеня. Палітык атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву. Улады заявілі, што стралок быў затрыманы. Як пазней паведамілі СМІ, напад на кандыдата ў прэзідэнты ўчыніў 15-гадовы падлетак.