Дзесяць лыжнікаў прапалі без вестак пасля сходу лавіны ў амерыканскім штаце Каліфорнія, перадае БелТА.
Група з 16 лыжнікаў, у якую ўвайшлі 4 гіды і 12 турыстаў, трапіла пад лавіну напапярэдні недалёка ад возера Тахо на поўначы Каліфорніі. «Інцыдэнт адбыўся, калі група вярталася да пачатку маршруту па завяршэнні трохдзённай паездкі», — паказвае тэлеканал.
Шэсць чалавек выжылі і чакалі ратавальнікаў на месцы сходу лавіны. Трое з іх атрымалі траўмы, праз якія не могуць стаць на лыжы, што ўскладняе працэс эвакуацыі.
Лёс 10 чалавек застаецца невядомым. Адзначаецца, што пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца ў вельмі небяспечных умовах. За апошнія 36 гадзін у раёне выпала да 90 см снегу і ён усё яшчэ працягвае ісці.