У Італіі лавіна, якая сышла на схіле ў раёне Курмаера, забрала жыцці траіх гарналыжнікаў. Інцыдэнт адбыўся на паўночным захадзе краіны, паведамляе SB.by.
Як мяркуецца, група з трох чалавек была з Францыі, паведамляе прадстаўнік выратавальнай службы аўтаномнай вобласці Вале-д’Аоста. На пошукі двух мужчын і жанчыны былі адпраўлены два верталёты, да іх далучыліся кінолагі. Першага турыста знайшлі без прыкмет жыцця, другога даставілі ў бальніцу Аосты, дзе ён памёр. Трэцяга павезлі ў турынскую клініку, дзе неўзабаве ўрачы канстатавалі смерць.
Раней іншы снежны абвал перакрыў дарогу каля камуны Рэм-Нотр-Дам, спыніўшы каля 250 чалавек. Яны былі эвакуіраваны і дастаўлены ў бяспечнае месца, у тым ліку на верталётах.