Top.Mail.Ru
183

У Іспаніі плануюць забараніць сацыяльныя сеткі для дзяцей да 16 гадоў

Урад Іспаніі плануе забараніць доступ да сацыяльных сетак для карыстальнікаў ва ўзросце да 16 гадоў і абавязаць лічбавыя платформы ўкараніць рэальныя сістэмы праверкі ўзросту. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Каралеўства Пэдра Санчэс на сусветным урадавым саміце ў Дубаі, перадае БелТА.



Паводле яго слоў, улады занепакоеныя распаўсюджваннем у інтэрнэце забароненага кантэнту, дэзынфармацыі і выказванняў, якія распальваюць нянавісць і негатыўна ўплываюць на непаўналетніх. «Нашы дзеці аказваюцца ў лічбавай прасторы, у якой ім ніколі не прызначалася знаходзіцца ў адзіночку. Мы больш не будзем гэта трываць», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Пэдра Санчэс заявіў, што на наступным тыдні Іспанія прадставіць законапраект, які прадугледжвае адказнасць платформаў і іх кіраўніцтва за незаконны кантэнт, а таксама абавязковае ўкараненне эфектыўных механізмаў узроставай верыфікацыі. Іспанія таксама заклікала іншыя еўрапейскія краіны далучыцца да ініцыятывы па ўзмацненні жорсткасці рэгулявання лічбавага асяроддзя.

Раней паведамлялася, што ў снежні Аўстралія стала першай краінай, якая забараніла сацыяльныя сеткі для дзяцей да 16 гадоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю