Top.Mail.Ru
70

У Індыі вывучаюць магчымасць выкарыстання рэптылій для аховы граніц у цяжкадаступных рачных раёнах краіны

Пагранічныя сілы бяспекі Індыі (BSF) разглядаюць пытанне аб прыцягненні змей і кракадзілаў для ўзмацнення кантролю на рубяжах з Пакістанам і Бангладэш. Аб гэтым піша SB.by.


Падраздзяленням BSF даручана ацаніць эфектыўнасць выкарыстання небяспечных рэптылій у якасці натуральнага бар’ера ва ўразлівых рачных і багністых раёнах, паведамляе газета The Hindu. Ініцыятыва датычыцца ў першую чаргу тых участкаў, дзе складаны рэльеф і пастаянныя разлівы рэк робяць немагчымым устаноўку звычайных платоў і інжынерных загарод.

На гэты момант праект знаходзіцца на стадыі папярэдняга вывучэння, паколькі існуюць рызыкі, у тым ліку для мясцовага насельніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю