Top.Mail.Ru
504

У Індыі ўстанавілі «вогненны» сусветны рэкорд на свята Дзівалі

У індыйскім горадзе Аёдх’я напярэдадні свята Дзівалі («Фестывалю агнёў») устанавілі новы сусветны рэкорд, які ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Тысячы добраахвотнікаў адначасова запалілі 2,6 млн лампадак-дзія на беразе ракі Сар’ю, якую індусы лічаць Святой, паведамляе БелТА.



«Рэкордная колькасць лампадак — 2,6 млн — была запалена ў Паўночным індыйскім горадзе Аёдх’я, штат Утар-Прадэш, у нядзелю, 19 кастрычніка, напярэдадні Дзівалі, індуісцкага фестывалю агнёў. Гэтая экспазіцыя ўстанавіла новы сусветны рэкорд Гінеса як самая вялікая экспазіцыя масленых лямпаў, перавысіўшы 2,51 млн, выстаўленых у Аёдх’і летась», — гаворыцца ў матэрыяле.


Свяцільні традыцыйна запальваюць перад галоўным святам у Індыі — Дзівалі, які таксама называюць індыйскім Новым годам. У гэтым годзе ён адзначаецца сёння, 20 кастрычніка.

Дзія — гэта маленькія масленыя свяцільні, якія напярэдадні свята Дзівалі масава вырабляюць ганчары. Памер іх не большы за далонь. Без такіх лампадак не абыходзіцца ні адзін дом, бо іх агонь павінен адагнаць ад вёсак і гарадоў нячыстую сілу на цэлы год.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю