Top.Mail.Ru

У Індыі падчас рэлігійнага свята патанулі 11 чалавек

Сама меней 11 чалавек, у асноўным непаўналетнія, патанулі падчас рэлігійнага свята ў індыйскім штаце Мадх’я-Прадэш, паведамляе БелТА.


Інцыдэнт адбыўся ў акрузе Кхандва. Па даных выдання, трактарная каляска, якая перавозіла вернікаў, перакулілася і ўпала ў ваду. У гэты момант у ёй знаходзілася каля 25 чалавек. Многім удалося даплысці да берага, але 11 чалавек выратаваць не атрымалася. Яшчэ тры чалавекі былі шпіталізаваны, адзін з іх застаецца ў крытычным стане, жыццё двух іншых па-за небяспекай.

На месца інцыдэнту прыбылі паліцыя, прадстаўнікі адміністрацыі і мясцовыя службы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю