Маці шасці дачок скрала трохгадовага хлопчыка ў бальніцы Дэлі, бо больш не магла мець дзяцей. Выкрадальніцу з дзіцем знайшлі за тысячу кіламетраў ад сталіцы, піша SB. by.
Па даных РИА Новости, хлопчык знік 27 жніўня: ён гуляў побач з маці, якая прыйшла ў лякарню па лекі. Паліцыя вывучыла запісы камер відэаназірання і ўбачыла, як жанчына забірае дзіця.
Як паведамляецца, трохгадовы хлопчык, выкрадзены з дзяржаўнай бальніцы ў заходняй частцы Дэлі, быў шчасна знойдзены ў акрузе Мунгер штата Біхар — паліцыя адсачыла абвінавачаную на адлегласці больш за тысячу кіламетраў.
На допыце 31-гадовая Чунары Дэві расказала, што ў яе шэсць дочак і яна выкрала хлопчыка, каб выхаваць яго як уласнага сына: з-за медыцынскіх ускладненняў нарадзіць яшчэ адно дзіця яна не магла.
Хлопчыка знайшлі ў вёсцы Аснаха, вярнулі ў Дэлі і ўз’ядналі з сям’ёй.