Як паведамілі ў адміністрацыі парка, першая кампанія з беларускім капіталам — «Беласінж» — мае намер арганізаваць у «Вялікім камені» поўны цыкл вытворчасці металаканструкцый і апор для паветраных ліній электраперадачы, элементаў карпусоў і камплектуючых для суднабудавання, а таксама вузлоў і агрэгатаў для машынабудавання.
Другі рэзідэнт — сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства «Эластатэк» плануе стварыць у індустрыяльным парку вытворчасць шырокага асартыменту палімерных вырабаў для прамысловага і спажывецкага сектараў.
І трэці рэзідэнт з кітайскім капіталам — «Бел Дэнаір» — будзе ажыццяўляць праектаванне і выпуск кампрэсараў і генератараў для прамысловага прымянення.