Top.Mail.Ru
121

У Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Сямеру — слуп попелу падняўся на вышыню амаль 4,4 км

У інданезійскай правінцыі Усходняя Ява адбылося вывяржэнне вулкана Сямеру. Слуп попелу падняўся на 700 метраў над кратарам, дасягнуўшы вышыні амаль 4,4 км над узроўнем мора, паведамляе SB.by.


Вулканічнае воблака рухаецца ў паўночна-ўсходнім напрамку, паведамляе Нацыянальны цэнтр вулканалогіі і геалагічных катастроф азіяцкай рэспублікі. Улады заклікаюць жыхароў рэгіёна і турыстаў да асцярожнасці: забараняецца набліжацца да эпіцэнтра ў радыусе 5 км з-за небяспекі выкіду распаленых абломкаў пароды.

Адзначаецца, што Сямеру, вышыня якога складае 3676 метраў, з’яўляецца чацвёртым па велічыні вулканам у Інданезіі і найвышэйшым пунктам вострава Ява.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю