Практыка дзіцячых выбараў тут упершыню ўзнікла пяць гадоў таму. Тады дзеці выбіралі садавіну для дзіцячага харчавання. У год добраўпарадкавання юныя жыхары зрабяць больш перспектыўны выбар. Яны змогуць прагаласаваць за канкрэтныя праекты. І той, які набярэ больш усяго галасоў, накіруюць у мэрыю для далейшай рэалізацыі.
Прапануецца чатыры пляцоўкі. У іх ліку — зона пляжнага адпачынку з унікальнымі забавамі, скейтдром, зона экалагічнага камфорта і спартыўная пляцоўка. Усе праекты будуць прадстаўлены ў спецыяльных бюлетэнях. Юныя выбаршчыкі могуць выбраць той, які, на іх погляд, самы актуальны, і паставіць насупраць яго «птушку».
Падобная акцыя ўпершыню была ініцыіравана Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Тут размяшчаўся і ўчастак для галасавання. Сёлета колькасць выбарчых участкаў значна павялічылася.
Цяпер іх у горадзе дзевяць. Усе яны размешчаны ў школах і гімназіях горада і будуць працаваць толькі ў асноўны дзень галасавання — 26 студзеня — з 10.30 да 13.00. Прагаласаваць можна на любым, незалежна ад месца жыхарства, але толькі тым гараджанам, якім няма 18 гадоў.
Як паведаміла старшыня участковай камісіі па выбарам Прэзідэнта Беларусі ўчастка для галасавання № 70 Кастрычніцкага раёна Гродна
Святлана Сяргейка, тэма дзіцячых выбараў звязана з Годам добраўпарадкавання. Гэта не выпадкова. Важна, каб дзеці не заставаліся ўбаку ад гэтага актуальнага для краіны і горада пытання. Таму на іх выбар і вынесены даныя праекты. Такім чынам, пры планаванні зон для адпачынку, будзе ўлічвацца і жаданне юных жыхароў. Пляцоўкі вызначаны сумесна з гарадскім Саветам дэпутатаў і Маладзёжным парламентам па ўзгадненні са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама.
— Што датычыць пляцовак, яны і раней абмяркоўваліся і распрацаваны на перспектыву, — расказаў старшыня Маладзёжнага парламента пры гарадскім Савеце дэпутатаў Матвей Лянцэвіч. — І зараз у рамках развіцця горада разглядаюцца ўсе магчымыя варыянты добраўпарадкавання тэрыторый і паляпшэння інфраструктуры, накіраванай на развіццё спорта, розных актыўнасцяў і гэтак далей. Таму даныя праекты акумуліраваны з розных прапаноў, з папярэдніх ідэй і новых. Шляхам калектыўнага абмеркавання і разгляду ўсіх магчымых варыянтаў быў прапанаваны даны спіс.
Дарэчы, назіральнікамі за выбарамі будуць якраз члены Маладзёжнага парламента. Пасля аналіза атрыманых даных па завяршэнні галасавання і будзе вызначаны праект, які набярэ больш усяго галасоў. Мяркуецца, што ініцыятыва, за якую прагаласуюць юныя выбаршчыкі, можа быць рэалізвавана ўжо сёлета. Такі падыход, лічаць арганізатары, дазволіць паказаць юным жыхарам, што іх выбар не застаўся на паперы, а мае рэальны вынік.
фота аўтара і з адкрытых крыніц