З прычыны праходжання навальнічнага фронту і моцнага выпадзення ападкаў адбылося падтапленне вуліц, прыдарожнай тэрыторыі, падвальных памяшканняў жылых дамоў і адміністрацыйных будынкаў у Гродне. Падраздзяленні МНС 47 разоў аказвалі дапамогу ў адпампоўцы вады.
Паводле аператыўных звестак, у Гродзенскай вобласці пашкоджаны дахі 20 сельскагаспадарчых будынкаў у Ваўкавыскім і Бераставіцкім раёнах, а таксама 3 прыватных жылых дамоў у Слоніме і вёсцы Конеўцы Зэльвенскага раёна.
Акрамя гэтага, зафіксаваныя 169 выпадкаў падзення дрэў у Гродзенскай і Мінскай абласцях. Работнікі МНС ажыццяўлялі распілоўку і ўборку паваленых дрэў.
Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма. Ратавальнікі працягваюць маніторынг абстаноўкі.