Top.Mail.Ru

У Гродне прайшоў штогадовы забег «Гарадзенская вандроўка»

У гэтую нядзелю ў Гродне прайшоў лёгкаатлетычны забег VIII рэспубліканскіх спаборніцтваў «Гарадзенская вандроўка».


Паўтары тысячы аматараў бегу розных узростаў з Беларусі, Расіі, Грузіі, Егіпта, Канады, Латвіі, Кітая і Узбекістана, стартаваўшы ў вуліцы Мітрапаліта Філарэта, прабеглі па ўсіх асноўных вуліцах цэнтра горада і фінішавалі на стадыёне «Нёман». 

Згодна з умовамі спаборніцтваў, дарослым трэба было пераадолець дзве дыстанцыі — 5 і 10 кіламетраў. Для дзяцей у залежнасці ад узросту прапаноўваліся дыстанцыі ад 60 да 400 метраў. 

Цяперашні забег аказаўся самым масавым за ўсю 8-гадовую гісторыю спаборніцтваў. А гэта сведчыць у першую чаргу аб росце цікавасці людзей да здаровага ладу жыцця. У перспектыве такія мерапрыемствы будуць толькі пашыраць свае маштабы.

Сяргей ЧЫЧЫЛАЎ

Відэа аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю