Супрацоўнікі наркакантролю Гомельскай вобласці затрымалі з доказамі злачынства 29-гадовую чужаземку, перадае БелТА.
Праваахоўнікі выяснілі, што жанчына прапрацавала на інтэрнет-магазін па продажы наркотыкаў каля 10 дзён. Па заданні куратара атрымлівала буйныя партыі «тавара», фасавала на рознічныя партыі, якія затым распаўсюджвала праз схованкі на тэрыторыі Гомеля і вобласці.
Пры ёй, у закладках, а таксама ў здымнай кватэры знойдзена і канфіскавана больш за кілаграм асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.
Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў з мэтай збыту. Затрыманай пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Скрыншот відэа СК