У Гомелі на заводзе па вытворчасці бетонных вырабаў і цэментнага раствору 27 мая каля 16:30 смяротна траўміраваны 61-гадовы вадзіцель цэментавоза, паведамілі ў Следчым камітэце.
Папярэдне ўстаноўлена, што пры разгрузцы аўтамабіля адбыўся разрыў шва цыстэрны. «Пад ціскам цэмент выкінула з рэзервуара на работніка, якога адкінула на металічныя канструкцыі ля сцяны. Ад шматлікіх траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння», — распавялі ў СК.
Следча-аператыўная група працавала на месцы здарэння. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. На заводзе канфіскавана дакументацыя па ахове працы і кадравыя дакументы.
Устанаўліваюцца ўсе акалічнасці надзвычайнага здарэння. Як адзначылі ў СК, асаблівая ўвага будзе ўдзелена прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі гібелі мужчыны.