Ратавальнікам 14 чэрвеня паступіла паведамленне аб выяўленні цела мужчыны ў балоце недалёка ад вёскі Баравішча Глускага раёна. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Устаноўлена, што пенсіянер 1941 года нараджэння знік яшчэ ў кастрычніку 2025-га. Тады ён адправіўся з жонкай у грыбы ў лес паблізу вёскі Вольніца і заблудзіўся. Нягледзячы на арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы, знайсці яго тады не ўдалося, і мужчына лічыўся зніклым без вестак.
Загінулага знайшоў мясцовы жыхар. Па словах відавочцы, падчас збору грыбоў ён заўважыў цела ў вадзе прыкладна за чатыры метры ад берага. У 14.50 супрацоўнікі МНС дасталі загінулага з балота.