У гэтым годзе плануецца адрамантаваць больш за 10 млн кв. м вулічна-дарожнай сеткі. Аб гэтым расказаў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка, паведамляе БелТА.
Андрэй Рамашка адзначыў, што вясновы агляд пакажа ўсе праблемныя моманты па стану вуліц і дарог краіны пасля зімы. «Што датычыцца ў цэлым вулічна-дарожнай сеткі, то на сённяшні дзень сфарміраваны адзіны пералік рамонту вулічна-дарожнай сеткі па краіне, які заснаваны на актах восеньскага агляду. Каля 80% работ ужо там ёсць па адрасах. Гэта ўжо тыя канкрэтныя ўчасткі, якія сёння, мы бачым, маюць патрэбу ў рамонце», — адзначыў ён.
За мінулы год у Беларусі было адрамантавана 9,2 млн. кв. м дарожнага пакрыцця менавіта арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта вуліцы ў населеных пунктах, дваровыя праезды. «На гэты год з улікам усіх пастаўленых задач плануецца больш за 10 млн кв. м», — сказаў намеснік міністра.
У кожным выканаўчым і распарадчым органе павінен быць пералік адрасоў, па якіх у годзе будзе зроблены рамонт. МЖКГ акумулюе рэспубліканскі пералік, заснаваны на гэтай інфармацыі ад населенага пункта да вобласці з усіх шасці рэгіёнаў і горада Мінска. Пры жаданні аб гэтых планах можна пацікавіцца ў мясцовых органах улады.