Суд горада Ахен на захадзе Германіі прыгаварыў да пажыццёвага зняволення медбрата за забойства 10 пацыентаў і замах на забойства яшчэ 27 чалавек. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на агенцтва DPA.
Паводле інфармацыі агенцтва, 44-гадовы мужчына ўводзіў пацыентам паліятыўнага аддзялення смяротныя ін’екцыі. Злачынствы ён здзяйсняў у 2023-2024 гадах падчас работы ў бальніцы горада Вюрзелен. У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што матывам забойцы было жаданне цішыні і спакою падчас начной змены.
Мужчына быў арыштаваны яшчэ ў ліпені 2024 года, першапачаткова па падазрэнні ў замаху на забойства ў 11 выпадках. Аднак падчас следства адкрыліся дадатковыя акалічнасці. У сярэдзіне лютага пракуратура горада Ахен прад’явіла яму абвінавачванне ўжо ў 5 забойствах і замаху на забойства 25 чалавек. Расследаванне было працягнута, і пазней мужчыну прад’явілі дадатковыя абвінавачванні.