Французская паліцыя арыштавала пяцярых падазраваных у рабаванні Луўра. Выкрадзеныя каштоўнасці коштам каля 88 млн еўра да гэтага часу не знойдзеныя, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на The Guardian.
Пракурор Парыжа Лор Бэко паведаміла, што арышты былі зробленыя ўвечары 29 кастрычніка ў сталіцы Францыі і яе ваколіцах, у прыватнасці, у Дэпартаменце Сена-Сен-Дэні. Сярод доказаў, знойдзеных на месцы злачынства, былі сляды ДНК аднаго з затрыманых.
Л. Беко заявіла, што двое раней арыштаваных мужчын часткова прызналі віну ў рабаванні музея — іх ДНК была выяўлена на вітрыне і скутары, выкарыстаным пры ўцёках. Абодва падазраваных былі раней судзімыя — адзін прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДР, а другі быў асуджаны за крадзеж з узломам. За злачынства ў Луўры кожнаму пагражае да 15 гадоў за крадзеж каштоўнасцяў і да 10 гадоў за злачынную змову.
Пракурор дадала: магчыма, у бандзе было больш за чатыры чалавекі, але пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што злачынцы карысталіся дапамогай супрацоўнікаў музея.